Ваўкавышчына літаратурная - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 12 Июня 2016 00:00

Ваўкавышчына літаратурная

Тамара Гурина

Школе роднай — нізенькі паклон!

Прыходзіць час, і вось ты ўжо дарослы,

Бо скончылася школьнае жыццё,

І свет перад табой такі дзівосны —

Захоплівае сэрца пачуццё!

 

Матуля плача, бацька сумны нейкі,

Настаўнік ледзь утрымвае слязу,

Сябровак вочы, мокрыя павекі,

А неба быццам стрымвае гразу,

 

Але так цёпла сёння. Сонца свеціць,

Так добра ўсім, і хочацца спяваць!

Прырода, вунь, усё навокал квеціць,

Ад шчасця нават хочацца лятаць!

 

Ад школьнага ты пойдзеш ад парогу,

І тысячы перад табой шляхоў,

Бацькоў падзякуй, што далі дарогу,

Настаўнікаў запомні і сяброў.

 

Хоць скончылася школьнае дзяцінства,

Тых сшыткаў, кніг і клетачак палон,

Мы нашае захоўваем адзінства,

А школе роднай — нізенькі паклон!

 

Найлепшы ўспамін

Мой успамін — пра першае каханне,

І хоць мінула ўжо нямала год,

Жыве ў душы чароўнае спатканне,

І ноч купальская, і карагод.

 

І да чаго ж было ў той час прыемна!

І гнуткі стан… І ў пояс валасы…

І пацалунак першы, узаемны.

Маліны водар. Птушак галасы.

 

Усюды свята і душа спявае!

І гэтак добра нам было дваім!

А вось Венера зверху паглядае,

Як побач мы, абняўшыся, стаім!

 

І гутарым мы аб усім на свеце:

Пра школу, захапленні, пра сяброў.

А месяц нам у небе чорным свеціць,

Калі ідзём па сцежачцы дамоў.

 

І не сціхае нашая гамонка.

З яе вачэй ніяк не зводжу я!

Ах, вочы-васількі, у вянку рамонкі!..

А голас лепшы, чым у салаўя!

 

…Апошнім стала першае спатканне.

І прамінула ўжо нямала год.

Мой успамін пра першае каханне,

Пра ноч купальскую і карагод.

Віктар Сямак

***

На железной дороге

Слышал я с малолетства стук вагонных колес,
Под гудки паровозов спать спокойно привык,
В Волковыске-Центральном, на Путейной я рос,
Мне знаком был, казалось, каждый рельсовый стык.
На железной дороге мой работал отец,
Да и брат его старший там же, мастером был,
Ветеран производства, своего дела спец,
Он, к тому же, еще рыбаком знатным был.
Исходили мы с дядькой и отцом все вокруг,
Все пруды и озера, ямки Росси-реки,
Мы ловили с азартом как ершей, так и щук,
А ведь дядя на фронте лишился руки...
Много дней пролетело и воды утекло,
Экспонатом музейным ныне стал паровоз,
Но с железной дорогой родство не ушло,
Для меня словно песня стук вагонных колес.

Борис Перовский

***

Размова з сынам

Раскажы, як мне стаць незвычайным:

Дужым, спрытным, адважным, адчайным.

Як мне стаць да ўсiх справядлiвым,

Што рабiць, каб заўжды быць шчаслiвым?

 

Раскажы, як мне стаць самым-самым,

Завалодаць багаццем жаданым.

Не грашыма — сяброўствам, каханнем,

Дзе знайсцi мне адказ на пытанне?

 

— Усё будзе, сынок, усё будзе.

Будуць побач з табой Бог і людзi.

Сэрца слухай, бо сэрца не здрадзiць,

Бог у сэрцы, табе ён парадзiць!

Таццяна Лазарчык

***

Мой кут

Цішыня, а на душы туга такая,
Мне нават словам цяжка перадаць,
Што вёска робіцца ўсё больш нямая
І жыхароў штогод тут менш відаць.
Стаяць тут адзінокія хаціны,
Якія нехта так старанна будаваў,
Вуглы пазапляталі павуціны,
Навокал іх двары бур’ян абняў.
Вясною ў садах пяюць салоўкі,
Чаромха пах разносіць па сяле,
У дамах бабулькі — сівыя галоўкі —
Усё выглядаюць дзетачак у акне.
Паразляталіся іх дзеткі нібы птушкі,
Вядома, трэба грошы зарабляць,
Таму ані сынкі, ані дачушкі
Не могуць ім ужо дапамагаць.
Хто мог падумаць, што ўжо будзе
У вёсцы праца — дэфіцытам,
І моладзь уся падасца ў людзі,
А вёска будзе пазабыта.
Закрыты ФАП, дзетсад і школа,
І нехта скажа:”Як жа быць?
Ды праваліся гэта вёска,
Паедзем лепш у горад жыць!”
Другі ўсім сэрцам разумее,
Хоць цяжка часам уявіць,
Што ўсё змяняецца наўкола,
Але свой кут трэба цаніць.

Данута Шыдлоўская

***

Каштан

Однажды бездумно каштан посадили,

Не видя в том проку и зла.

Взошел одинокий, и слабый, и хилый,

И чем-то похож на дитя.

 

Растешь без тепла и без света,

Наверно, ругая меня.

И где ты берешь только силы,

Что вверх поднимают тебя?

 

Когда же ты станешь подростком,

Не стану тебя прививать,

И все, что дано тебе Богом,

Не стану в тебе улучшать.

 

Но ветви деревьев садовых

Пилою я враз укрощу

И луч долгожданного света

На крону твою обращу.

 

Взметнешься ты, гордый, красивый,

И свечи расставишь свои,

А осенью плод золотистый

Опустишь в ладони мои.

Юлия Менча

***

Напишу на листке — на обычной странице —

Про моря и сияние гор.

Все слова разлетятся, как вольные птицы,

Собираясь в забавный узор.

 

Там, где море бушует прозрачным атласом,

Каменеет под солнцем земля,

Там, где солнце порою становится красным, —

Там еще не хватает меня.

 

Лишь стихам всё подвластно: пространство и время,

Вдохновенье нахлынувших волн.

И внимает поэт, унося свое бремя,

Нежной рифмы незримый закон.

 

И купается в каплях проказницы-Музы,

Унося свои мысли туда,

Где везут корабли свои ценные грузы

И неоном влекут города.

 

Пусть обычный листок, и чернила простые,

И обычная, вроде, строфа,

Но фантазии-мысли несет неземные

Поэтической фразы графа.

Анастасия Токарева-Самущик

***

Буслы

Мой мілы буслік, любы Клёка,

Ты прыляцеў да нас здалёку.

Цяпер ля нашага мястэчка

Тут змайстраваў сабе гняздзечка.

 

Бусліха дробненька клякоча,

Сказаць знаёмым людзям хоча:

— Яшчэ не раз сюды вярнуся,

Мне вельмі добра ў Беларусі.

Кажу я, дзеткі, вельмі шчыра.

Ляцець не хочацца ў вырай.

Мы Беларусь даўно кахаем

І старасць тут сваю спаткаем.

 

Павольна ходзіць і паважна,

А на балоце ён адважны.

Які прыгожы ў бусла стан,

У Беларусі бусел — пан.

 

Прыемна вельмі мне малому —

Буслы вярнуліся дадому.

За гэта хуценька ім лоўка

Партрэт зраблю сваім алоўкам.

Мікалай Іваноўскі

***

Дубы над Нёманам

Стаяць дубы над Нёмнам векавыя,

І іх ніякай сіле не сагнуць.

Як волаты з часоў былых жывыя,

Што родны край ад бедаў берагуць.

 

Пахрышчаны вятрамі і маланкай,

З абдзёртаю, абсмаленай карой,

Яны штодня, ад ранку і да ранку,

Нясуць нялёгкі абавязак свой.

 

А побач з імі моладзь падрастае,

Галінкі цягне кволыя да зор.

Мінуць гады, і сіла маладая

На змену ім заступіць у дазор.

 

Стаяць дубы над Нёмнам векавыя,

І знішчыць іх нягоды не змаглі.

Як напамінак пра гады ліхія,

Надзейны абярэг маёй зямлі.

Віктар Курловіч

***

Невзаимная любовь

Опомнись! Есть вещи важнее,
Чем убиваться из-за безнадежности.
Щемящее чувство боли внутри —
Лишь иллюзия на поверхности.
Он не достоин тебя, ему просто нужна другая,
Почти полностью идеальная.
Невзаимная любовь — это очень больно и обидно.
Но жизнь полна яркого света,
И если ты его найдешь, то поймешь,
Что он совсем не стоит твоих слез.

***
Мир померк, и в глубине души
Все мы знаем, что спасенья нет.
Люди потеряли ключ,
Ну а большего у нас и нет.
Только по секрету я скажу:
У меня в кармане спрятан луч,
Луч осколка, но горит он ярко,
Освещая путь во тьме.

Екатерина Сорока

***

Сакрэт дажджу

Стаіць сухота, душыць спёка,

Няма ратунку, хоць памры!

Імкнуцца хмаркі ўсе наўцёкі,

Не дзынчаць нават камары.

 

І сонца ад самога рання

Ліе расплаўленую медзь…

Ды вось! Зусім непрадказальна

У небе стала пахмурнець.

 

І дрэвы пачалі хіліцца,

Як у паклоне да нябёс.

Да Ваўкавыска навальніцу,

Якісьці добры дух данёс.

 

З надзеяй лісце зашумела,

Як неба раскалола штось

І паліло, і загрымела,

Маланкай крэслячы наўскось!

 

І весела дажджу насцігваць

Тых, хто схавацца не паспеў…

…Зямля піла, смактала вільгаць

І слухала дажджыны спеў…

 

І толькі мне з чаго дзівіцца?

Сакрэт я ведаю і так.

Чаму прыспела навальніца?

Таму, што я купіла… шланг!

 

Зайздросціць мне надвор’е, хіба?

Яно ж ад прыкрасці, назло,

Не толькі ўсю маю сядзібу

Увесь мой горад заліло!

Тамара Кашавая

***

Любите жизнь

Любите жизнь — она прекрасна,
Цените мир и все, что в нем.
Души полет, мгновенья счастья,
Добро, согретое теплом.
 
Дарите миру озаренья,
Пришедшие из тайн души.
Они несут в себе знаменья,
Путь к постижению мечты.
 
Учитесь чувствовать и верить.
Старайтесь жить, мечтать, творить!
Любите жизнь — она прекрасна.
Цените дар «с надеждой жить».

Наталия Пац

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3252 раз Печать